68-гадовая грамадзкая актывістка Ніна Багінская ў навагоднюю ноч у Менску прайшла зь бел-чырвона-белым сьцягам ад Акадэміі навук да Плошчы Незалежнасьці. І потым са сьцягам вярнулася грамадзкім транспартам дахаты.
29 сьнежня ў Менску прайшло першае пасяджэньне аргкамітэту кангрэсу дэмакратычных сілаў, які плянуецца правесьці ўвесну 2016 году.
Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч пракамэнтавалі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ў вэрсіі НІСЭПД на падставе нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў новы ўрад. У ім засталіся ўсе ранейшыя віцэ-прэм’еры і міністры, апроч аднаго — міністра гандлю.
Адзін з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьмясьціў у адным з артыкулаў прыватныя зьвесткі пра рэдактара беларускай службы рэсурсу InformNapalm гарадзенца Дзяніса Івашына.
Аляксандар Лукашэнка 16 сьнежня пераназначыў прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэя Кабякова.
22 сьнежня а 18-й гадзіне ў менскай кнігарні «Галіяфы» адкрыецца выстава да 30-годзьдзя «Талакі».
Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі, Яраслаў Ульяненкаў і Вячаслаў Касінераў пабывалі на допытах ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта па горадзе Менску для «азнаямленьня з вынікамі экспэртызы і прад’яўленьня канчатковага абвінавачваньня».
Падчас допыту палонны паведаміў, што яго завуць Яўген Пацюк, яму 27 гадоў. Ён з Барысава Менскай вобласьці, грамадзянін Беларусі, праходзіў службу ў падразьдзяленьнях «ЛНР» у Луганску.
Былы палітвязень Мікалай Стакевіч выказаў свае ўражаньні ад Нобэлеўскай прамовы Сьвятланы Алексіевіч.
Пра Нобэлеўскую прамову пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч выказаўся старшыня ТБМ Алег Трусаў.
У менскім мэтро пачала працу «Мабільная бібліятэка МТС», дзякуючы якой можна бясплатна азнаёміцца з выбітнымі творамі літаратуры.
Лідэр грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка са скандалам пакінуў пасяджэньне грамадзка-кансультатыўнай рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва.
Удзельніку студэнцкага пратэсту, студэнту другога курсу філфаку БДУ Глебу Вайкулю абвешчана заўвага дэкана. Сёньня яго выклікалі на камісію па пропусках.
Старшыня Эўрапейcкай рады Дональд Туск, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адказалі на калектыўны ліст прадстаўнікоў беларускай апазыцыі.
ТБМ прапануе тэлебачаньню правесьці прамую трансьляцыю ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч.
Беларускі фатограф Аляксандар Васюковіч, правёўшы тры тыдні на ўсходзе Ўкраіны, выклаў свае фатаздымкі ў фэйсбуку. Свой праект ён назваў «Фота на памяць». На здымках — байцы, якія бралі ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе.
Уступленьне Чарнагорыі ў НАТО можа паўплываць на пазыцыю Сэрбіі. Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды сказаў вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін, камэнтуючы інфармацыю пра тое, што кіраўнікі МЗС краінаў НАТО запрасілі Чарнагорыю ў альянс.
Урад Беларусі плянуе бліжэйшым часам абмеркаваць павышэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі.
На графіцістаў завялі тры крымінальныя справы: дзьве — за беларускамоўныя графіці, трэцюю — за тое, што нібыта запэцкалі фарбай бігборд з міліцыянтамі.
Загрузіць яшчэ