Рада па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі паведаміла, што накіруе запыт па факце надгляду праваабаронцы Ліліі Шыбанавай на літоўска-беларускай мяжы.
У Маладэчне насупраць райвыканкаму прайшоў несанкцыянаваны пікет супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў у Маладэчанскім раёне.
Прэзыдэнт студэнцкага прадстаўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Дзяніс Кучынскі пракамэнтаваў Свабодзе сытуацыю ў сувязі з рашэньнем Паўночнай Рады больш не фінансаваць ЭГУ.
Арганізатары беларускага фэстывалю «Купальскае кола» патлумачылі Свабодзе сытуацыю з запрашэньнем на фэстываль харкаўскага гурту Nokturnal Mortum.
Суд Заводзкага раёну Менску 6 траўня аштрафаваў старшыню Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, а таксама актывістаў Вольгу Маёраву і Дзяніса Красачку.
У Цэнтральным судзе Менску 3 траўня разглядалася адміністрацыйная справа кіраўніка руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
Там паведамлялася, што алімпійская чэмпіёнка праходзіць службу ў КДБ і мае званьне старшага лейтэнанта.
Адміністрацыя Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру «Менск» адмовілася даць залю для канцэрта памяці Ганны Вольскай.
Журналістам Васілю Сямашку і Ганне Івановай, якія ў сакавіку пабывалі на тэрыторыі так званай «Данецкай народнай рэспублікі», сэпаратысты прыгразілі арыштам.
Трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека напісаў заяву ў праваахоўныя органы з просьбай зьняць арышт зь ягонай кватэры ў так званым «доме Чыжа» ў Менску.
Кніга прысьвечана памяці стваральніка Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога.
У судзе Савецкага раёну Менску ад раніцы 28 красавіка працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў шэсьця на Дзень Волі ў Менску.
Жыхары Бараўлянаў, пасёлка ў прыгарадзе Менску, плянуюць 28 красавіка правесьці акцыю пратэсту супраць высечкі лесу і будаўніцтва дажджавой каналізацыі.
Сябры аргкамітэту Мікалай Статкевіч і Генадзь Фядыніч падалі заяўку ў Менгарвыканкам з просьбай даць памяшканьне для правядзеньня Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
У беларускім МЗС карэспандэнту Свабоды пракамэнтавалі сытуацыю вакол першага віцэ-сьпікера Вярхоўнай Рады, прадстаўніцы Ўкраіны на менскіх перамовах па Данбасе Ірыны Герашчанкі.
Грамадзкае абʼяднаньне «Пэрспэктыва» знайшло памяшканьне для чарговага прадпрымальніцкага форуму «Прадпрымальніцтва і дзяржава: дыялёг па ўмацаваньні і разьвіцьці даверу».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дапамога міжнароднай супольнасьці ў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі была і застаецца нязначнай — каля 1-2% ад унутраных выдаткаў.
Памежнікі паставілі штамп у пашпарт народнага дэпутата Ўкраіны Ігара Гузя, што ён неўязны ў Рэспубліку Беларусь. Ігар Гузь адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
У менскіх кнігарнях зьявілася чарговая кніга былога прэмʼер-міністра і кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Вячаслава Кебіча — «Ці любім мы Расію?»
Праваабаронцы заяўляюць, што ўважліва сочаць за сытуацыяй з арыштам у Расеі стваральніка сайта 1863х.com. Аднак з-за недахопу інфармацыі пакуль складана зрабіць канчатковыя высновы.
Загрузіць яшчэ