Старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў беларускія спартоўцы панясуць сьцяг Беларусі.
У кватэру ў Менску на праспэкце Пераможцаў, якую наймае ўкраінская сямʼя, уварваліся міліцыянты. Потым выявілася, што памылкова.
13 ліпеня транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Сьледчага камітэту аб вызваленьні пад заклад ЛГБТ-актывісткі з Самары Марыі Рымар.
13 ліпеня падчас перадвыбарчага пікету актывісты Алесь Таўстыка і Ўладзімер Падгол зьбіраюцца прэзэнтаваць новую карціну Аляксея Марачкіна «Нашы лялькі».
Акруговы выбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча па вылучэньні яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён падаў скаргу.
Матолька патлумачыў, што напісаў запыт у МУС адносна баевіка ДНР, якога нібыта адпусьцілі. Потым Матольку паведамілі, што ў іх праводзіцца праверка адносна ягонага звароту.
Актывісты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка накіравалі ліст міністру ўнутраных спраў Беларусі Ігару Шуневічу. Яны папрасілі выказаць падзяку супрацоўнікам міліцыі, якія 4 ліпеня прыйшлі да месца правядзеньня акцыі, прысьвечанай Дню незалежнасьці ЗША.
У размове з карэспандэнтам Свабоды Славамір Адамовіч апавёў, што яго вязуць у «хуткай дапамозе», верагодна ў Мядзел. Яго суправаджае міліцыянт.
29 чэрвеня ля Менску адбыўся напад на спадарыню Вольгу, маці байца тактычнай групы «Беларусь», добраахвотнікі якой ваююць на Данбасе на ўкраінскім баку.
Сьледчы камітэт Цэнтральнага раёну Менску працягнуў на месяц тэрмін сьледзтва, бо супрацоўнікі не змаглі арганізаваць шэраг сьледчых дзеяньняў. Зьміцер Паліенка ўтрымліваецца ў СІЗА-1.
Міжнародны валютны фонд прагназуе рэцэсію ў беларускай эканоміцы ў 2017 годзе.
Шэраг актывістаў, удзельнікаў акцыі салідарнасьці са зьняволеным стваральнікам сайту 1863x.com, блогерам Эдуардам Пальчысам, атрымалі позвы ў Маскоўскі суд Менску.
У «Беларусбанку» 1 ліпеня ладзіцца «Пятніца ў беларускім арнамэнце». Якраз у гэты дзень у краіне пачынаецца дэнамінацыя.
Адвакатка Ганна Бахціна ў размове з карэспандэнтам Свабоды падала некаторыя падрабязнасьці.
Беларусь няпоўнасьцю разьлічылася з Расеяй за пастаўлены газ, таму пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь будуць скарочаныя.
Кампанія «Гавары праўду», якую выключыла зь ліку сваіх удзельнікаў кампанія назіраньня «Права выбару», правядзе ўласнае назіраньне за парлямэнцкімі выбарамі.
16 чэрвеня Эдуарду Пальчысу будзе выстаўленае абвінавачаньне, — паведамляе адвакат.
Партызанскі суд Менску 13 чэрвеня аштрафаваў актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежную рэжысэрку Вольгу Мікалайчык на 40 базавых кожнага (па 8,4 мільёна рублёў).
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Анатоля Лябедзькі аб правядзеньні кангрэсу дэмакратычных сілаў правацэнтрысцкай кааліцыяй.
Загрузіць яшчэ