Днямі былі затрыманыя №12 і №6 у топе беларускіх бізнэсоўцаў. Хто астатнія ў топе?
Свабода шукала бел-чырвона-белы сьцяг, а знайшла прыхільніка ўральскай нацыі.
Указ пра стварэньне сыстэмы процідзеяньня парушэньням парадку пропуску трафіку можа забараніць таксама адсылаць SMS з сайта апэратара ці карыстацца крыптастойкімі мэсэнджэрамі.
Куры «Пятруха», «Браты Грыль» і «Курасельскія», малочныя прадукты «Кубышка» і сыры Landers — Баскін быў адным з самых пасьпяховых беларускіх бізнэсоўцаў.
Берасьцейскі актывіст Віталь Казак зьбіраўся падчас сьвяткаваньня Масьленіцы 13 сакавіка ў гарадзкім парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў спаліць пудзілы Карупцыі і Бюракратыі.
Падобна, што гэта быў адзіны пратакол, складзены падчас сёньняшняй падачы заяваў супраць указу № 222 у Міністэрства па падатках і зборах.
Штраф ІП Тацяне Паляковай таксама скасаваны. Гэта была першая ў 2016 годзе справа па фальшывых накладных. Цяпер гэта першая за год перамога прадпрымальніка над падатковай.
Пэнсійны ўзрост у Беларусі даволі невысокі, але той пэнсіі няшмат.
На канец 2015 году сярэдняя пэнсія ў Беларусі складала 2 839 400 рублёў, альбо каля 153 даляраў ЗША. Жанчыны Беларусі будуць жыць на гэтыя грошы каля 23 гадоў, мужчыны — каля 7 гадоў.
Мінімум — у Нэпале і Інданэзіі, дзе на пэнсію можна выходзіць у 58 год. Максымум — у Грэцыі, Нарвэгіі і Ісьляндыі, там на пэнсію адпускаюць у 67.
Сустрэча, па словах Статкевіча, доўжылася 50 хвілін, была адкрытай і шчырай.
Калі раней пераклад «танчыкаў» быў толькі неафіцыйны, цяпер за беларусізацыю ўзялася сама Wargaming.
Тым часам як аб’ёмы продажу трыкатажу і вопраткі ўпалі, продаж абутку, шкарпэтак і панчох вырас. Менш сталі завозіць адзеньня з-за мяжы.
Сума, за якую купілі MSQRD, невядомая, але беларускія бізнэсоўцы нядаўна ацэньвалі кампанію ў 10-20 мільёнаў даляраў.
Беларускі палітык Мікола Статкевіч ня раз трымаў галадоўкі і верыць, што яны маюць уплыў. Але ў выпадку Саўчанкі ня можа прадказаць, ці дапаможа галадоўка ў судовым працэсе.
Цукеркі зь «Вершніцай» і «Пагоняй» зьбіраюцца таксама раздаваць на 25 сакавіка.
Яскевіч заяўляе, што не адгаворвае людзей ісьці 14 сакавіка да Міністэрства па падатках і зборах, а проста рассылае людзям цытаты Шумчанкі і заклікае «падумаць, што ён піша».
Збор грошай будзе працягвацца яшчэ 22 дні — калі атрымаецца сабраць болей, «Ольсы» паляцяць з канцэртамі за акіян.
За тыдзень вымушанага адпачынку супрацоўнікам вырабніка сельгастэхнікі заплоцяць 2/3 акладу.
Праграма беларусаў атрымала мільён даляраў інвэстыцыяў і пабывала ў шоў Джымі Кімэла. А беларуская дзяржаўная прэса паверыла, што яе купіў Apple.
Загрузіць яшчэ