Беларусь «недаатрымала» за І квартал 2016 году каля 1 млрд даляраў ад экспарту нафты, нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняў. Пры гэтым цэны на нафту расьлі, а бэнзін не даражэў. Як так?
Праваабаронцы расейскай групы «Агора» падрыхтавалі даклад пра незаконнае адсочваньне Расеяй сваіх грамадзянаў з 2007 году.
Судзьдзі Эканамічнага суду Менска Юры Грушэцкі і Алена Мельнікава абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару, Грушэцкі таксама ў махлярстве і дачы хабару.
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ў гутарцы пра цэнзуру ў СМІ прапанаваў паставіць «статую адказнасьці» насупраць статуі Свабоды.
Для паўаўтаматычнай ідэнтыфікацыі астэроідаў пяцёра менчукоў хочуць выкарыстаць своеасаблівы «адбітак пальца» астэроіда — крывую бляску. Гэта дапаможа абараніць Зямлю ад імавернай касьмічнай катастрофы.
Мэсэнджэр перастаў быць выключна мабільным, набраўшы за 6 год мільярд карыстальнікаў.
Сачыць за бясьпекай БелАЭС маюць экспэрты МАГАТЭ, нагадвае ён у адказ на прапанову экскурсіі.
У новых зьвестках «Панамскага дасье» згадваецца шэраг імёнаў зь Беларусі. Сярод «панамскіх імёнаў» ёсьць нават Аляксандар Лукашэнка (спалучэньне ў Беларусі нярэдкае). Але ёсьць і некалькі імёнаў ужо больш падобных да «тых».
Перакладчыкам для Вольскага на сцэне выступіў Стэфан Эрыксан. Прэмію Вольскі прысьвяціў сваёй жонцы Ганьне.
Раскопкі на месцы прыватнага сэктару яшчэ нават не пачаліся.
У прысутнасьці журналістаў пратаколаў не складалі.
За красавік золатавалютных рэзэрваў стала больш на 37,1 млн даляраў, альбо на 0,9%.
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў перазапускаецца — і запускае сыстэму маніторынгу «Вока», якая будзе ня толькі фіксаваць парушэньні правоў студэнтаў, але і дапаможа зь імі змагацца.
Магчыма, кіраўнікі ведамстваў і ня прымуць падарункі, але ў час акцыі хрысьціянскім дэмакратам удалося запісацца на прыём да міністраў працы і эканомікі.
«Газпром трансгаз Беларусь» падаў пазоў у беларускі Міжнародны арбітражны суд супраць беларускіх кампаніяў, якія недаплочваюць за газ. Што за кампаніі, не гаворыцца.
Месца пад Кангрэс можа быць вызначанае Менгарвыканкамам. А можа і не. Але Беларускі нацыянальны кангрэс, кажа Статкевіч, адбудзецца ў любым разе.
Калі стала вядома, што Гуркоў можа ня трапіць на чэмпіянат, яму за лічаныя гадзіны сабралі 68 мільёнаў рублёў. Спартовец ад грошай адмаўляўся, цяпер жа само Мінспорту знайшло фінансаваньне.
Згуртаваньне беларускай шляхты зьдзіўленае самой ідэяй такой алеі ад Менскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства.
ЗБС мае займацца шмат чым, але галоўным застанецца абарона правоў студэнтаў.
Праблема з сэртыфікатамі і ўказам № 222 яшчэ ня вырашылася канчаткова, але пасьля трох месяцаў страйку прадпрымальнікі выходзяць гандляваць на сваю рызыку.
Загрузіць яшчэ