Музыкі не разважалі пра палітыку ці рэпутацыю выданьняў — толькі пра тое, чаму іх як музыкаў крытыкуюць за ўласны выбар.
У выпадку канфлікту Расеі з краінамі Захаду беларусы, як кажа Лукашэнка, першымі ўступяць у бой.
Блогер Эдуард Пальчыс экстрадзіраваны ў Беларусь. Што яго чакае на радзіме, пакуль невядома.
Па розных зьвестках, на дазволеную ўладамі акцыю выйшлі ад 350 да 1000 чалавек. У інтэрнэце супраць назвы маста выступілі больш за 80 тысяч карыстальнікаў.
Небясьпекі для насельніцтва няма, прычыны высьвятляюцца, паведамляе МНС.
За заменай шыльды стаіць неакрэсьленасьць межаў дзейнасьці, а гэта можа прывесьці да паўсюднага рэгуляваньня цэнаў, кажа экспэрт.
Гэта кавэр на песьню ўкраінскага гурту Nokturnal Mortum, які «даўно не прытрымліваецца» нацысцкіх поглядаў.
Курсы «Мова Нанова» зрабілі жартаўлівую апытанку на тэму «Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску». Гэта пыталі ў менчукоў, спасылаючыся на пастанову аб даплаце, якую нібыта рыхтуе Савет міністраў.
У незалежнасьці ад таго, уцяклі сапраўдныя паролі ці не, лепей памяняць свой пароль і ўключыць праверку праз SMS.
Рэкардсмэн па «сутках» ужо прабыў пад прэвэнтыўным наглядам тры з паловай гады.
Налепкі «Свабоду хакеістам!» і «Свабоду міліцыянтам!» перайшлі з рэальнай прасторы ў віртуальную.
Яго можа чакаць штраф альбо адміністрацыйны арышт за дробнае хуліганства.
У лютым даляр ЗША дарастаў у Беларусі да 22 тысяч, але паступова спаў да 19.
Актывіст атрымаў позву з суду: тры з паловай гады хадзіў без нагляду, цяпер нагляд могуць аднавіць на паўгода.
У Беларусі кепскі паказчык «свабоды вандровак», даволі неблагі — «свабоды пасяленьня» і сярэдні — «параўнальнай вартасьці грамадзянства».
Сама пастаноўка пытаньня пра ўзмацненьне войскаў на мяжы зь Беларусьсю здаецца прэс-сакратару Пуціна абсурднай.
Зьвестак пра пацярпелых у аварыі пакуль няма.
Да адсяканьня чатырох нулёў ад беларускіх грошай застаўся месяц. Большасьць беларусаў перастане быць мільянэрамі. Свабода разважае, што ў гэтым добрага, а што — кепскага.
Уздоўж беларускай мяжы Расея стварае новыя вайсковыя базы са «значным ударным патэнцыялам», заўважаюць дасьледчыкі-валянтэры.
Раней 23-гадовы мужчына 27 разоў прыцягваўся да адказнасьці за парушэньне правілаў дарожнага руху, у тым ліку 14 разоў за перавышэньне хуткасьці.
Загрузіць яшчэ