У 1930-я тысячы жыхароў Заходняй Беларусі зьяжджалі на заробкі ў Францыю — на шахты і ў гаспадаркі. Сярод іх была сям’я Салагубаў зь Вілейскага раёну. У францускім горадзе Алес у 1935 годзе ў сям'і нарадзіўся сын Алесь.
Пасьля Другой сусьветнай вайны савецкі ўлады праз прапаганду пераканалі сямʼю вярнуцца ў СССР. Таварным цягніком іх адвезьлі на Данбас, дзе замест «лепшага жыцьця» іх сустрэлі баракі, распродаж апошніх рэчаў, чэргі па хлеб і цяжкая праца ў шахтах.
Праз паўстагодзьдзя Алесь Салагуб адважыўся напісаць ліст прэзыдэнту Францыі Жаку Шыраку з просьбай дапамагчы пабачыць радзіму. Неўзабаве ён атрымаў запрашэньне ад мэра Алеса і, праз 53 гады пасьля ад’езду, зноў ступіў на францускую зямлю.
З таго часу Алесь Салагуб бываў у Францыі больш як дзесяць разоў, а мова ягонага дзяцінства нібыта сама вярнулася. Урэшце ён уладкаваў там сям’ю сына Аляксандра, які — дзякуючы бацькавым дакумэнтам і сябрам школьных гадоў — атрымаў францускія дакумэнты.
Свабода расказвае гісторыю Алеся Салагуба.