Незвычайны знак зьявіцца ў час мясцовых «Дажынак».
Цырымонія адкрыцьця памятнага знаку беларускай прэснаводнай крэвэтцы пройдзе 4 кастрычніка. Яна адбудзецца ў межах сьвяткаваньня абласнога фэстывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Белаазёрску.
Як бачна на фатаздымку, апублікаваным Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, помнік ужо пастаўлены на месца, яго застаецца толькі афіцыйна адкрыць.
Возера Белае — адзінае месца пражываньня прэснаводнай крэвэткі ў Беларусі. Яе завезьлі ў краіну ў пачатку 1980-х гадоў. Возера Белае — вадаём-ахаладжальнік для Бярозаўскай ДРЭС. Тэмпэратура ў ім з часам пачала расьці, у выніку чаго зьніклі мясцовыя віды ракаў. Тады ўлады вырашылі запоўніць нішу цеплалюбным відам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар культуры абурыўся новымі беларускімі помнікамі: «Нізкі мастацкі ўзровень»