Прынамсі 36 чалавек загінулі ў сераду ў Этыёпіі ў рэгіёне Амхара, дзе абрынулася царква, якая знаходзілася ў стадыі будаўніцтва, паведамілі мясцовыя ўлады.
Інцыдэнт адбыўся раніцай у сераду ў царкве на поўначы Этыёпіі, калі вернікі сабраліся на штогадовае сьвяткаваньне ў гонар Божай Маці, паведаміў тэлеканал CNN.
У мясцовым шпіталі паведамілі, што сярод загінулых ёсьць дзеці і пажылыя людзі. Больш за сотню чалавек параненыя.
Мясцовыя ўлады папярэдзілі, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго ЗША насамрэч чакаюць ад кантактаў з Лукашэнкам? Аналіз Юрыя Дракахруста