Эксперты ацэньваюць бягучыя эксплуатацыйныя магутнасьці ў 555 тысяч тон у суткі.
Каля 70% прыпыненьняў зьвязаныя з атакамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў, падкрэсьліў прадстаўнік агенцтва. У выніку вытворчасьць бэнзіну і дызэльнага паліва ў Расеі скарацілася на 6% у жніўні і яшчэ на 18% у верасьні.
Такім чынам, прастоі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню, перавысіўшы жнівеньскі рэкорд у 23% (206 тысяч тон у суткі).
Экспэрты папярэджваюць, што ліквідацыя праблемы можа зацягнуцца: многія плянавыя рамонты на НПЗ былі адкладзены, а хуткае скарачэньне прастояў можа павялічыць рызыку аварый.
На фоне высокага попыту летам продажы бэнзіну зь Беларусі аднавіліся на біржы, а ў верасні яны рэзка павялічыліся.
Акрамя таго, раніцай 1 кастрычніка на Яраслаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар. Паводле зьвестак расейскіх уладаў, пажар не зьвязаны з атакай бесьпілётнікаў і мае тэхнагенны характар.
За апошнія два месяцы ўкраінскія бесьпілётнікі атакавалі больш за 10 нафтаперапрацоўчых заводаў у розных рэгіёнах Расеі, у прыватнасьці, аддаленых ад лініі фронту. Некаторыя аб’екты падвяргаліся ўзьдзеяньню неаднаразова.