Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на намесьніцу галоўнага лекара па эпідэміялёгіі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі, і грамадзкага здароўя Алу Дашкевіч, 30 верасьня вакцыну пачалі разьмяркоўваць па мэдычных установах.
Cecolin распрацавала кампанія Xiamen Innovax Biotech Co., Ltd. (Кітай). Вакцына атрымала перадкваліфікацыю Усясьветнай арганізацыі здароўя. Яе выкарыстоўваюць у Кітаі, а таксама краінах зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу. У краінах Эўразьвязу гэты прэпарат не выкарыстоўваюць.
У Беларусі ўвялі абавязковую вакцынацыю дзяўчынак ва ўзросьце 11 гадоў з 1 студзеня 2025 году.
Інфэкцыя ВПЧ — адна з асноўных прычын разьвіцьця рака шыйкі маткі, які займае чацьвёртае месца сярод самых распаўсюджаных відаў раку ў жанчын ва ўсім сьвеце. У Эўрапейскім рэгіёне рак шыйкі маткі штогод дыягнастуюць у больш за 66 000 жанчын і больш за 30 000 жанчын штогод паміраюць ад гэтага захворваньня.
Па стане на канец 2021 году вакцынацыю супраць ВПЧ увялі 38 з 53 краін у эўрапейскім рэгіёне. У верасьні 2022 года ўсе 53 краіны прынялі абавязаньні па абароне дзяўчынак і жанчын ад гэтага папярэджанага захворваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя прызнала перабоі з пастаўкамі некаторых лекаў у Беларусь і расказала, калі яны зьявяцца