Як заяўлена ў паведамленьні прэсавай службы беларускага ведамства, гэтыя абмежаваньні «супярэчаць асноўным прынцыпам і нормам міжнароднага права».
У сваім выступе Сяргей Дубіна сказаў, што «дыскрымінацыйная забарона на выкарыстаньне паветранай прасторы для палётаў цывільных паветраных караблёў, адмова ў наданьні інфармацыі для забесьпячэньня падтрыманьня лётнай прыдатнасьці, аэранавігацыйнага і наземнага абслугоўваньня нэгатыўным чынам уплываюць як на бясьпеку палётаў, гэтак і на ўстойлівае разьвіцьцё ўсясьветнай цывільнай авіяцыі».
Беларуская дэлегацыя заклікала дзяржавы, якія ўваходзяць у склад ІСАО зрабіць усё магчымае, каб папярэдзіць выкарыстаньне краінамі «палітызаваных дыскрымінацыйных абмежавальных мераў у сфэры міжнароднай цывільнай авіяцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства гандлю ЗША патлумачыла, якія санкцыі супраць «Белавія» засталіся ў сіле11 верасьня намесьнік спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абвясьціў аб зьняцьці санкцыяў зь «Белавія». Пазьней Бюро прамысловасьці й бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША ўдакладніла, што абмежаваньні зьнятыя з васьмі самалётаў «Боінг», якія зараз могуць выконваць міжнародныя рэйсы і праходзіць тэхнічнае абслугоўваньне з выкарыстаньнем амэрыканскіх дэталяў.
30 верасьня спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША генэрал Кіт Келаг на Варшаўскім форуме бясьпекі патлумачыў, што Злучаныя Штаты зьнялі частку санкцыяў з авіякампаніі «Белавія» найперш з прычыны бясьпекі палётаў, а таксама каб пазбавіць улады Беларусі магчымасьці выкарыстоўваць самалёты для «гнюсных мэтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не трымайце нас за дурняў», — генэрал Келаг пра зьняцьцё часткі санкцыяў ЗША зь «Белавія»