У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі дзясяткі рэсурсаў

Працай былі загружаны суды па ўсёй краіне. А суд Пухавіцкага раёну прызнаў экстрэмісцкімі каля трох дзясяткаў старонак у Інстаграме.

Сярод забароненых —

  • Кнігі Тымаці Снайдэра «Пра свабоду», Валянціна Акудовіча — «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць Сызыфа шчаслівым».
  • Усе акаўнты Электроннай бібліятэкі Kamunikat.org,
  • праект «Беларуская акадэмiя»,
  • Threads-акаўнт Zerkalo.io.
  • Акаўнт «Цэнтар Беларускай Салідарнасьці» і шматлікія старонкі беларускай дыяспары.
  • сайт «Беларускі Нацыянальны Пашпарт»,
  • старонкі Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве ethno.art.by ў Інстаграме і Тэлеграме,
  • старонка Tribuna.com Беларусь у Threads,
  • профіль экс-кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку,
  • старонка гурта Brutto,
  • сайт незалежнай беларускай стрымінгавай плятформы Belarus Tomorrow,
  • група «Еврорадио» ў Аднаклясьніках.

Сёньня ж Міністэрства інфармацыі ў асобным сьпісе забараніла больш за трыццаць кніг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі забаранілі кнігі Філіпенкі, Уэлша і Бэроўза