Выступаючы перад вышэйшым камандным складам арміі ЗША на базе ў Куантыка, Трамп паведаміў, што распарадзіўся разьмясьціць «падводную лодку ці дзьве» каля ўзьбярэжжа Расеі і падкрэсьліў, што Вашынгтон мадэрнізуе ядзерны арсэнал.
«Мы павінны спадзявацца, што нам ніколі не давядзецца яго выкарыстоўваць», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
Амэрыканскі лідэр таксама зноў назваў Расею «папяровым тыграм» і выказаў расчараваньне Уладзімірам Пуціным:
«Я так расчараваны Пуціным. Я думаў, што ён хутка з гэтым разьбярэцца. Я сказаў Пуціну: „Ты выглядаеш кепска. Ты што, папяровы тыгр?“».
Улетку Трамп распарадзіўся разгарнуць дзьве атамныя падводныя лодкі ў «адпаведных раёнах» у адказ на выказваньні былога расейскага прэзыдэнта, намесьніка дзярсакратара Рады бясьпекі РФ, Дзьмітрыя Мядзьведзева аб магчымасьці вайны Расеі і ЗША.
Сёньня Трамп назваў Мядзьведзева «дурным чалавекам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп распарадзіўся разгарнуць дзьве атамныя падводныя лодкі ў адказ на словы Мядзведзева