У Беларусі забаранілі кнігі Філіпенкі, Уэлша і Бэроўза

Сярод забароненых — дзьве кнігі папулярнага беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі, а таксама сусьветна вядомых аўтараў Уільяма Бэроўза, Ірвіна Ўэлша і Хантэра С. Томпсана.

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў сьпіс выданьняў, забароненых да распаўсюду ў краіне, яшчэ 32 кнігі.

Прычына — «наяўнасьць інфармацыйных паведамленьняў і матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам».

Сярод забароненых — дзьве кнігі папулярнага беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі — «Чырвоны Крыж» і «Слон».

Таксама высокапастаўленым чытачам не спадабаліся кнігі сусьветна вядомых аўтараў Уільяма Бэроўза, Ірвіна Ўэлша і Хантэра С. Томпсана.

Усе 32 кнігі, забароненыя ўладамі Беларусі

  1. Крысьціна Бэлема. Салдацік
  2. Уільям Бэроўз. Голы сьняданак
  3. Наташа Гэйдэн. 18+. Частка першая
  4. Эмілі М. Дэнфорт. Няправільнае выхаваньне Кэмэран Пост
  5. Натальля Ігнатава. Бастард фон Нарбэ
  6. Ул. Маршанюк. Як. Неапраўданая жорсткасьць. Уражлівым НЕ чытаць
  7. Р’ю Муракамі. Караоке
  8. Р’ю Муракамі. Усе адценьні блакітнага
  9. Роры Паўэр. Дзікія
  10. Томаш Пʼёнтэк. Гераін
  11. Бэтан Робэртс. Мая паліцыянтка
  12. Дэйрдрэ Саліван. Зусім не абавязковыя сьмерці
  13. С. А. Станкевіч (складальнік). Дзень мёртвых. Кніга з займальнымі заданьнямі
  14. Леанід Сухарукаў. Белая сьцежка, чорны лёс
  15. Марыёна Талоза Сыстэрэ. Таемнае жыцьцё пердуноў і адрыжкі
  16. Хантэр С. Томпсан. Страх і агіда ў Лас-Вэгасе
  17. Ірвін Уэлш. Джынсы мёртвых тарчкоў
  18. Ірвін Уэлш. Эйсыд-хаўс
  19. Ірвін Уэлш. Кашмары Бусла Марабу
  20. Ірвін Уэлш. Клей
  21. Ірвін Уэлш. На ігле
  22. Ірвін Уэлш. Порна
  23. Ірвін Уэлш. Разьба па жывому
  24. Ірвін Уэлш. Сэксуальнае жыцьцё сыямскіх блізьнят
  25. Ірвін Уэлш. Тры гісторыі пра каханьне і хімію
  26. Ірвін Уэлш. Тупая язда
  27. Саша Філіпенка. Слон
  28. Саша Філіпенка. Чырвоны крыж
  29. Вэрнэр Хольцварт. Вольф Эрльбрух. Маленькі крот, які хацеў ведаць, хто нарабіў яму на галаву
  30. Валерый Шпякін. 0,5
  31. Дэвід Эбэрсхоф. Дзяўчына з Даніі
  32. Вольф Эрльбрух. Качка, сьмерць і тульпан

У жніўні міністэрства забараніла 31 кнігу. У тым ліку зборнік «Вось яны, а вось мы. Беларуская паэзія і вершы салідарнасьці», а таксама чарговы твор Чака Паланюка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Муракамі, Паланюка і беларускую паэзію пратэсту