У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў падрывах «Паўночнага патоку»

Выхад газу з падарванага газаправоду 27 верасьня 2022 году

Грамадзяніна Ўкраіны Ўладзіміра З. затрымалі ў горадзе Прушкаве пад Варшавай, паведаміла пракуратура польскай сталіцы.

Падставай стаў ордэр на арышт, выдадзены Нямеччынай.

Ён стаў другім затрыманым у гэтай справе. У жніўні ў Італіі затрымалі іншага ўкраінца — Сяргея К.

Раней у Польшчы ўжо спрабавалі затрымаць аднаго з падазраваных, але ён схаваўся ад паліцыянтаў на аўтамабілі ўкраінскага вайсковага аташэ.

Афіцыйны Кіеў сваё дачыненьне да падрыву газаправодаў адмаўляе. Аднак паводле нямецкіх СМІ гэтую атаку ажыцьцявіла група ўкраінцаў. Уладзімір З. быў адным з чатырох вадалазаў, якія закладвалі выбухоўку, а Сяргей К. каардынаваў апэрацыю. Вядома таксама, што ў камандзе была жанчына, а адзін зь меркаваных удзельнікаў загінуў на фронце.

Выбухі на абодвух газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток», што вядуць з Расеі ў Нямеччыну, адбыліся ў ноч на 26 верасьня 2022 году каля дацкага вострава Борнхальм у Балтыйскім моры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італьянскі суд дазволіў экстрадыцыю ў Нямеччыну падазраванага ў дывэрсіі на «Паўночным патоку»