Вугоршчына заблякавала 12 украінскіх інфармацыйных сайтаў

Урад Вугоршчыны назваў гэта «люстранымі мерамі» ў адказ на тое, што Ўкраіна нядаўна заблякавала некалькі замежных «прарасейскіх» рэсурсаў, у тым ліку вугорскія.

Кіраўнік адміністрацыі прэмʼер-міністра Вугоршчыны Гергей Гуйяш заявіў, што Ўкраіна блякуе рэсурсы, якія крытычна ставяцца да ваеннай дапамогі Ўкраіне і санкцый супраць Расеі. Ён назваў гэта «неабгрунтаванай атакай», перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Прэс-сакратар украінскага МЗС ў адказ на гэта заявіў, што Ўкраіна блякуе расейскую прапаганду, у той час як Вугоршчына — доступ сваіх грамадзян да «журналістыкі, заснаванай на фактах».

Сярод заблякаваных Вугоршчынай сайтаў — папулярныя ўкраінскія выданьні «ТСН.ua», «Обозреватель», «Українська правда», «Громадське» і іншыя.

Сярод сайтаў, заблякаваных раней Украінай — адзін з найбуйнейшых праўладных інфармацыйных парталаў Вугоршчыны Origo.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Орбан паставіў пад сумнеў сувэрэнітэт Украіны