Пасьля жалобнай імшы ў Катэдральны касьцёле Войска Польскага труну з прахам пісьменьніка перапахавалі на вайсковых могілках Павонзкі ў цэнтры Варшавы.
На жалобнай цырымоніі выступіў прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі.
«Сёньня больш, чым калі-небудзь нам патрэбныя гісторыя жыцьця і літаратура Сяргея Пясецкага, каб гаварыць праўду пра бальшавізм, пра камуністычную сыстэму, пра тое, якой пагрозай для Польшчы і для ўсёй Эўропы ёсьць посткамуністычная, нэаімпэрская Расея, — сказаў Наўроцкі.
Ён нагадаў, што Сяргей Пясецкі яшчэ маладым хлопцам спазнаў «сутнасьць бальшавізму і камуністычнай сыстэмы». Ён ведаў, што гэта сыстэма антыкаштоўнасьцяў, зла, хлусьні, пагарды да іншага чалавека, — і сваёй думкі не зьмяніў да самай сьмерці.
Падчас цырымоніі луналі польскі і беларускі нацыянальныя сьцягі
Прыгадаўшы службу Пясэцкага ў польскай выведцы ў міжваенны час, крымінальны прысуд, змаганьне ў Арміі Краёвай падчас Другой усясьветнай вайны, Караль Наўроцкі адзначыў, што ягоная творчасьць была ня проста ўзорам выдатнай літаратуры.
Ён назваў ягонае пяро зброяй, якая паказвала сутнасьць камуністычнай сыстэмы.
Прыгадаўшы службу Пясэцкага ў польскай выведцы ў міжваенны час, крымінальны прысуд, змаганьне ў Арміі Краёвай падчас Другой усясьветнай вайны, Караль Наўроцкі адзначыў, што ягоная творчасьць была ня проста ўзорам выдатнай літаратуры. Ён назваў ягонае пяро зброяй, якая паказвала сутнасьць камуністычнай сыстэмы.
Перапахаваньне праху Сяргея Пясэцкага ў Варшаве. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Сяргей Пясэцкі нарадзіўся ў 1899 годзе ў беларускіх Ляхавічах. У час польска-бальшавіцкай вайны рэгулярна перасякаў мяжу дзьвюх дзяржаў, быў удалым перамытнікам. У 1926-м, калі яго звольнілі са службы ў Войску Польскім, Пясэцкага арыштавалі за рабункі і пасадзілі ў турму. Спачатку асудзілі да сьмяротнага пакараньня, затым замянілі 15 гадамі турмы. Але праз 11 гадоў вызвалілі датэрмінова.
Якраз у зьняволеньні раскрыўся пісьменьніцкі талент Пясэцкага. Раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» стаў культавым і быў перакладзены на 16 моваў сьвету, у тым ліку беларускую.
У гэтым творы ён падрабязна і яскрава апісаў насычанае жыцьцё ракаўскіх кантрабандыстаў, сьведкам якому быў сам.
Па-беларуску таксама выйшлі кнігі Пясэцкага «Яблычак», «Гляну я ў аконца», «Багам ночы роўныя», «Жыцьцё раззброенага чалавека».
З 1944 году Пясэцкі жыў у Вялікай Брытаніі, дзе і памёр ад раку лёгкіх 61 год таму. Цяпер ягоная магіла — у сталіцы Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці шмат вы ведаеце пра пісьменьніка Сяргея Пясэцкага? ТЭСТ