У Слуцку на нафтабазе загарэўся рэзэрвуар з палівам. У МНС назвалі імаверную прычыну пажару

Пажар на нафтабазе ў Слуцку. 29 верасьня 2025

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ў Слуцку на тэрыторыі прадпрыемства па захоўваньні, утылізацыі і рэалізацыі нафтапрадуктаў загарэўся рэзэрвуар з мазутам.

Як адзначаецца ў паведамленьні, у рэзэрвуары знаходзілася 25 кубамэтраў мазуту. У выніку палівы разьлілося на 200 квадратных мэтрах.

Ніхто не пацярпеў. Сярод імаверных прычын узгараньня назвалі парушэньне тэхналягічнага рэглямэнту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля Віцебскай ГЭС пасьля абвалу берага ў Дзьвіну займаюцца фіксацыяй новага рэльефу. ФОТА