Як паведаміла выданьне «Позірк», 28 верасьня ў этэры тэлеканалу «Беларусь 1» Дзьмітры Круты адзначыў, што на пасяджэньні УНС плянуюць разгледзець канчатковую вэрсію праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на наступныя пяць гадоў.
На пасяджэньні прэзыдыюму УНС 12 лютага сёлета абвясьцілі, што ён мае прайсьці ў красавіку, але гэтага так і не адбылося. Тады ж Аляксандар Лукашэнка анансаваў, што на пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу будзе ўхвалены «шэраг кадравых рашэньняў».
VII пасяджэньне УНС, якое атрымала канстытуцыйны статус у выніку не прызнанага дэмакратычнымі краінамі рэфэрэндуму 27 лютага 2022 году, прайшло ў Менску 24–25 красавіка 2024 году. Старшынём прэзыдыюму практычна аднагалосна выбралі Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка дагэтуль не правёў Усебеларускі народны сход і ня выступіў перад дэпутатамі? Адказвае Валер Карбалевіч