Мяркуецца, што TikTok будзе кіравацца новым сумесным прадпрыемствам, якое базуецца ў ЗША. Кантрольны пакет у кампаніі будзе належаць амэрыканскім інвэстарам, а кітайскай матчынай кампаніі ByteDance — менш за 20% акцый.
Кіраваньне ў ЗША будзе ажыцьцяўляцца радай дырэктараў, якія валодаюць паўнамоцтвамі ў сфэры нацыянальнай бясьпекі і кібэрбясьпекі. ByteDance атрымае толькі адно месца ў радзе дырэктараў.
У якасьці кампаніі, якая будзе гарантаваць бясьпеку TikTok, будзе выступаць амэрыканская кампанія Oracle. Яна будзе праводзіць незалежны маніторынг і гарантаваць бясьпеку апэрацый у ЗША, а таксама кіраваць спэцыяльна створанай воблачнай плятформай для захоўваньня дадзеных карыстальнікаў Злучаных Штатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: TikTok аднавіў працу ў ЗША пасьля кароткачасовага спыненьняУ Белым доме заявілі, што сацсетка з кароткімі відэа TikTok выкарыстоўваюць 170 млн амэрыканцаў, а ўказ Трампа гарантуе ім магчымасьць бясьпечна карыстацца «усімі перавагамі TikTok і быць упэўненымі ў бясьпецы сваіх дадзеных у Злучаных Штатах».
Bloomberg пры гэтым піша, што Кітай пакуль публічна не абвясьціў аб сваёй ухвале зьдзелкі, ключавыя элемэнты якой застаюцца незразумелымі, уключаючы склад групы пакупнікоў. Ва ўказе гаворыцца аб ухвале рамачнага пагадненьня аб продажы. Прадстаўнікі Кітая на нядаўніх гандлёвых перамовах у Мадрыдзе, як паведамлялася, ухвалілі такое пагадненьне, аднак угода пакуль не заключана. Oracle, Silver Lake Management LLC і інвэстыцыйная кампанія MGX з Абу-Дабі вядуць перамовы аб куплі долі TikTok і атрыманьні месцаў у радхе дырэктараў новай кампаніі, распавялі крыніцы агенцтва.
Кангрэс ЗША ў красавіку 2024 года ў’валіў законапраект аб блякіроўцы TikTok у красавіку 2024 года. У тым жа месяцы яго падпісаў тагачасны прэзыдэнт Джо Байдэн. Улады ЗША асьцерагаюцца, што ByteDance можа змушана перадаваць Кітаю дадзеныя аб амэрыканскіх карыстальніках, бо паводле кітайскага закона аб контрвыведцы 2014 гады, кампаніі ня могуць адмаўляцца ад збору неабходных для расьсьледаваньняў дадзеных. Пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта Дональд Трамп распарадзіўся адкласьці ўступленьне ў сілу забароны TikTok, заявіўшы аб тым, што будзе дамагацца пераходу амэрыканскага бізнэсу сацсеткі пад кантроль амэрыканскіх інвэстараў.