Cукамэрнікі і праваабарончыя арганізацыі абвінавацілі ўлады ў тым, што не надалі жанчыне неабходнай дапамогі, піша Радыё Фарда (Іранская служба Радыё Свабода).
Іранскае інфармацыйнае агенцтва «Мізан» 25 верасьня заявіла, што ў 42-гадовай Самае Рашыдзі былі прыпадкі і што яна захварэла 15 верасьня. Інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што дапамогу жанчыне спачатку надаў мэдыцынскі пэрсанал турмы Карчак, а затым яе даставілі ў бальніцу Мафатэх у горадзе Варамін.
Аднак амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва «Актывісты па правах чалавека» (HRANA) цытуе лекараў бальніцы, якія заявілі, што асноўнай прычынай пагаршэньня стану Рашыдзі была затрымка ў аказаньні ёй мэдыцынскай дапамогі.
Нарвэская праваабарончая група Hengaw заявіла, што «замест таго, каб надаць ёй належную дапамогу, турэмныя лекары абвінавацілі яе ў „сымуляцыі“ і прызначылі толькі седатыўныя і псыхіятрычныя прэпараты. Гэта пагоршыла яе стан, прывёўшы да прыпадкаў і, у рэшце рэшт, да комы».
Іранская праваабарончая група, якая знаходзіцца ў Нарвэгіі, у сьнежні 2024 года апублікавала справаздачу пад назвай «Турма Карчак: пекла для жанчын і дзяцей».
Адна з сукамэрніц Рашыдзі распавяла Радыё Фарда, што ў яе «была эпілепсія, пастаянныя прыпадкі і моцныя галаўныя болі, і што кожны раз, калі яна зьвярталася да турэмнага лекара, ёй казалі, што яна недаядае, і адпраўлялі назад у палату».
Рашыдзі арыштавалі 24 красавіка 2025 года, калі яна пісала лёзунгі пратэсту ў тэгеранскім раёне Джавадыя. Падчас арышту сілавікі зьбілі яе і абвінавацілі ў «прапагандзе супраць дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы вязень шклоўскай калёніі распавёў, як там паміралі зьняволеныя, якім не аказвалі мэдычную дапамогу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карціна, напісаная крывёй, і апошні пэрформанс за кратамі: гісторыя мастака Алеся Пушкіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зьняволеньня былому журналісту Радыё Свабода Рэзу Валізадэ