Праз аварыю на чыгунцы ў Смаленскай вобласьці затрымліваюцца чатыры цягнікі з Смаленску і зь Беларусі

Расейская чыгунка. Ілюстрацыйнае фота

У Беларускай чыгунцы паведамілі аб затрыманьні двух цягнікоў Смаленск — Завольша з адпраўленьнем з Смаленску а 8:34 і 17.15, і яшчэ двух Завольша — Смаленск з адпраўленьнем з станцыі Завольша а 11:17 і 20:04.

Затрыманьне цягнікоў адбылося праз аварыю на чыгуначным пераезьдзе Рудня — Галынкі ў Смаленскай вобласьці, дзе грузавы аўтамабіль сутыкнуўся зь цягніком, які перавозіў паліва.

Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуцыі Расеі, агонь ахапіў 6 вагонаў з гаручымі матэрыяламі. На месцы здарэньня працуюць больш за 40 спэцыялістаў і 10 адзінак тэхнікі.

Для ліквідацыі наступстваў аварыі Беларусь па просьбе Расейскай чыгункі накіравала на месца здарэньня пажарны аварыйна-выратавальны і аднаўленчы цягнікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз выбух на чыгунцы ў Арлоўскай вобласьці цягнік у Менск спазьняецца на 6 гадзін