На Кангрэсе заплянаваныя пленарныя дыскусіі пра тое, як зараз Беларусь бачаць за мяжою, і пра тое, як разьвіваецца беларуская навука ў складаных умовах. За тры дні на Кангрэсе пройдуць паседжаьні больш за 50 сэкцыяў пра розныя аспэкты беларускай гісторыі і сучаснасьці.
Галоўныя арганізатары 12-га Кангрэсу беларусістаў — Інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная Сфэра» і Інстытут ВКЛ Віленскага ўнівэрсытэту(Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Vytautas Magnus university). Партнэры і фундатары — Унівэрсытэт Гумбальта, нямецкі фонд імя Конрада Адэнаўэра.
Падчас Кангрэсу, акрамя навуковых панэляў, адбудзецца шэраг прэзэнтацый. У прыватнасьці, прэзэнтуюць беларускія навуковыя інстытуцыі ў замежжы, кнігу Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі. Музычны фальклёр старавераў паўночна-заходняй Беларусі».
Пройдуць таксама круглыя сталы на тэму выпрацоўваньня стаўленьня да савецкай спадчыны, вуснай гісторыі Беларусі за межамі краіны і іншыя.
Акрамя таго, Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі яшчэ ў красавіку аб’явіў пачатак працы камісіі ў вызначэньні найлепшых навуковых публікацый у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплінаў па выніках 2024 году.
Таксама арганізатары кангрэсу прапануюць гранты на падтрымку публікацый, раней маладыя навукоўцы падавалі заяўкі на адпаведныя гранты.
Папярэдні кангрэс беларусістаў прайшоў у 2024 годзе ў Коўна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 тысяч эўра дапамогі, канфэрэнцыі, кнігі. Як Фонд Конрада Адэнаўэра падтрымлівае беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты год паказаў рост цікавасьці да беларускай гісторыі». Гісторыкі пра вынікі 2024 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 400 удзельнікаў, з Расеі ніхто не прыедзе. Як сёлета пройдзе Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі