У выніку ўдару бесьпілётнікаў па Наварасійску загінулі некалькі чалавек

Наварасійск

Колькасьць ахвяраў розная ў розных крыніц.

Як паведаміў губэрнатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў, загінулі ня меней за два чалавекі. У той жа час тэлеграм-канал «База», які публікуе лічбы і відэа з абстрэлаў, гаворыць пра трох ахвяраў.

Ня меней за восем чалавек атрымалі раненьні.

Паводле губэрнатара, атакаваны быў цэнтар гораду. Пашкоджаныя пяць жылых дамоў і будынак гатэлю «Наварасійск».

Паведамляецца аб пажары ў шматпавярховым жылым доме. Загарэліся прыпаркаваныя аўтамабілі.

Тэлеграм-канал «База», на які спасылаецца расейская служба Свабоды, адзначае, што горад таксама спрабавалі атакаваць безэкіпажныя катэры, якія зьнішчылі.

Пашкоджаньні атрымаў офіс Касьпійскага трубаправоднага кансорцыюму. Параненыя два супрацоўнікі кампаніі, адзначае Shot.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі Генштаб пацьвердзіў удар па нафтаперапамповачнай станцыі ў Краснадарскім краі Расеі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна атакавала дронамі два расейскія НПЗ