Ва ўзросьце 89 гадоў памёр знакаміты галівудзкі актор і рэжысэр Робэрт Рэдфард.
За сваю кар’еру, якая працягвалася больш за шэсьць дзесяцігодзьдзяў, Рэдфард зьняўся з такіх фільмах, як «Афэра», «Якімі мы былі», «Усе людзі прэзыдэнта», а таксама атрымаў прэмію «Оскар» за рэжысуру такіх фільмаў, як «Звычайныя людзі», «Праз гэта цячэ рака» і «Віктарына».
Рэдфард таксама быў сузаснавальнікам штогадовага кінафэстывалю «Сандэнс» у ЗША ў падтрымку незалежных кінэматаграфістаў.
У лістападзе 2016 году Рэдфард атрымаў у Белым доме Мэдаль Свабоды, якім яго ўзнагародзіў тагачасны прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўручае Робэрту Рэдфарду Мэдаль Свабоды, 22 лістапада 2016
Робэрт Рэдфард з узнагародай Вэнэцыянскага кінафэствалю, 1 верасьня 2017
Робэрт Рэдфард на аўдыенцыі ў папы рымскага Францішка ў Ватыкане, 4 сьнежня 2019
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Робэрт дэ Ніра, Том Хэнкс і Біл Гейтс атрымалі ў Белым доме Мэдаль Свабоды