Два відэапраекты Свабоды — сярод пераможцаў прэміі БАЖ «Вольнае слова»

Журналісты Свабоды, якія працавалі над «Архіпэлягам БЕЛАГам», — Зьміцер Валошкін, Ганна Соўсь і Юлія Коцкая — на цырымоніі ўзнагароджаньня

У Вільні на зьезьдзе БАЖ абвясьцілі вынікі штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога зьяўляецца ўдасканаленьне прафэсійнага майстэрства працаўнікоў незалежных СМІ і заахвочваньне таленавітых журналістаў.

Пераможцам у катэгорыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры/Відэа» стаў візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ».

У сямі частках праекту аўтарка Ганна Соўсь праводзіць слухачоў праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым дапамагаюць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Летась падкаст стаў фіналістам конкурсу Асацыяцыі міжнароднага вяшчаньня AIBs 2024.

Дакумэнтальны фільм аўтара Свабоды Віталя Цыганкова«Непазьбежны прэзыдэнт» («1994 год — чаканая катастрофа») стаў супераможцам у катэгорыі «Аналітычныя жанры/Відэа». Фільм складзены па выніках цыклю інтэрвію «Сьведкі Лукашэнкі», які выйшаў на Радыё Свабода. Праз галасы сьведак аўтар спрабуе даць адказ на пытаньне, чаму беларускае грамадзтва ў 1994 годзе выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў наканаваны.

Акрамя таго, перамогу ў катэгорыі «Расьсьледаваньні» атрымала публікацыя Беларускага расьсьледніцкага цэнтру пра расейскі фільтрацыйны лягер у Нароўлі, створаная сумесна зь Беларускай службай Радыё Свабода і праектам «Схемы» Ўкраінскай службы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як расейскія вайскоўцы стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лягер на пачатку вайны

Конкурс «Вольнае слова» праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з 2007 году. Ініцыятарам конкурсу ў 2006 годзе стаў медыямэнэджар, цяпер палітвязень Андрэй Аляксандраў, які з 2021 году знаходзіцца ў зьняволеньні.

Ужо тры гады конкурс «Вольнае слова» правоходзіць пад эгідай Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ). У гэтым годзе ва ўсіх намінацыях, акрамя «Журналісцкае расьследаваньне», журы асобна ацэньвала тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.

Сьпіс ляўрэатаў

Сёлета на конкурс было пададзена больш за 200 журналісцкіх прац. Вось якія былі прызнаныя найлепшымі.

Інфармацыйныя жанры

3 месца:
Вера Белацаркоўская, «Наша Ніва»
«Антошкіна — гэта пекла». Страшны маналог палітзняволенай

2 месца:
Дзіяна Пінчук, Spring96.org
«Станавіся да сьцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязьняў

Дзіяна Пінчук

1 месца:
Тацьцяна Гусева, «Салідарнасьць». Цыкль публікацый пра гісторыі каханьня беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне
Васіль памёр там, дзе хацеў...
Дзіма свядома ехаў на вайну...
Мы з ім былі больш, чым проста муж і жонка...
Мікалай хацеў, каб ягоны прах быў развеяны...

Відэа:
Эль Соль і Майк Н., «Настоящее Время»
Мужчина в автобусе сказал, что таких отродий быть не должно. История «Злой» Саши

Мастацка-публіцыстычныя жанры

3 месца:
Аляксандар Атрошчанкаў, Reform.news
Аляксей Дзікавіцкі: Калі на «Белсат» давядзецца рэзаць кадры — гэта будзе без мяне

2 месца:
Ф. Раўбіч, «Наша Ніва»
Іван Жалтоўскі — беларускі шляхціц, які стварыў «сталінскі ампір»

1 месца:
«Эўрарадыё»
«Як ты?» Добраахвотнік паказвае свае перапіскі з бацькамі

Відэа:
Ганна Соўсь (аўтарка), Зьміцер Валошкін (гук), Юлія Коцкая, Максім Лаўрэцкі (візуалізацыя падкасту), «Радыё Свабода»
Архіпэляг БЕЛАГ

Ганна Соўсь

Аналітычныя жанры

3 месца:
Тацьцяна Гендэль, Ганна Валынец, 1BY.GREEN
Особые условия. Как китайские инвесторы получают экологические поблажки в Беларуси?

2 месца:
Анастасія Шпак, Hrodna.life
«Железный занавес» опустился под Гродно...

1 месца:
Ганэта Чарняўская і «Культурны фронт», Reform.news
Вынікі года: «Тое, што наш тэатр працягвае гаварыць...»

Галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка

Відэа:
Аляксандар Баразенка, «Вот так TV»
Цыкл «Грузія. Супрацьстаянне»

Аляксандар Баразенка

Відэа:
Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода»
Непазьбежны прэзыдэнт (1994 год — чаканая катастрофа)

Расьсьледаваньне

3 месца:
Аляксандр Ярашэвіч, «Бюро.Медыя»
Гульня на два фронты. Як беларускія ўладальнікі завода ў ЕС забяспечвалі чыпамі ваяўнічую Расію

2 месца:
Ксенія Вязнікоўцава, «Бюро.Медыя»
Святая бухгалтэрыя. Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў бізнэс-холдынг

1 месца:
Аліна Янчур, Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар
Пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі

1 месца:

Марына Волкава, Беларускі расьсьледніцкі цэнтар
Мы нашли фильтрационный лагерь российских военных на территории Беларуси

Аляксей Шота, Юлія Коцкая, Зьміцер Валошкін, Ганна Соўсь, Фёдар Паўлючэнка, Дзіяна Пінчук, Аляксандар Баразенка, Аляксандар Атрошчанкаў