Закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ выгадна Расеі, найбольш пацярпяць беларусы, — палітоляг Роза Турарбекава

Belarus - closing borders, political scientist and historian Roza Turarbekava. Collage

Літва, Латвія і Польшча ўзгаднілі плян закрыцьця межаў зь Беларусьсю ў разе патрэбы. 15 жніўня Літва закрывае два памежныя пераходы. Як закрыцьцё межаў паўплывае на беларусаў, рэжым і эканоміку? Наколькі закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ выгаднае Расеі? Тлумачыць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты размовы

  • Беларусь застаецца адной з асноўных транзытных краінаў, празь якую пралягаюць дарогі на ўсход, найперш аўтамабільныя і чыгуначныя. І ў сувязі з гэтым імавернасьць закрыцьця мяжы высокая, але не стопрацэнтная, бо ёсьць фактары стрымліваньня.
  • У найбольшай ступені пацярпяць ад гэтага Беларусь, беларуская эканоміка і беларускае грамадзтва. Частка бюджэту Беларусі складалася з транзытных паслугаў, да таго ж сама Беларусь мае патрэбу ў таварах з Эўропы. Людзі перамяшчаюцца празь мяжу туды і назад. У тым ліку людзі, якія пакідаюць краіну. Ёсьць шмат прычынаў, чаму пасажырапаток захоўваецца.
  • Рэжым Лукашэнкі зацікаўлены ў тым, каб беларускае грамадзтва ўсё больш ізалявалася ад Эўразьвязу, але каб грузапаток не спыняўся.
  • Закрыцьцё межаў зьвязанае выключна з рэгіянальнай бясьпекай, а не з вызваленьнем палітвязьняў. Толькі ў выпадку з Анджэем Пачобутам гэта было пытаньне аб вызваленьні аднаго палітвязьня.
  • Закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ вельмі выгаднае Расеі. Калі пакінуць убаку эканамічныя інтарэсы пэўных груп у Расеі, то з геапалітычнага пункту гледжаньня ізаляцыя Беларусі — у інтарэсах Крамля. Такім чынам спыняюцца кантакты, скарачаецца магчымасьць хоць як уплываць на Беларусь, і яна трапляе ва ўсё большую залежнасьць. Крамлю так будзе лягчэй мець справу з Лукашэнкам і зь Беларусьсю ў цэлым.
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі ўжо дамовіліся, як можна закрыць мяжу зь Беларусьсю. Разьбіраемся, што будзе, калі гэта спраўдзіцца
    ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча пагражае спыніць грузавыя чыгуначныя перавозкі зь Беларусі
    ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы падрыхтаваў праект пастановы аб закрыцьці з 15 жніўня двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю