Ужо сёньня: Дзень памяці Сыракомлі

Уладзіслаў Сыракомля

Падзеі 15 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

15 верасьня 1862 году памёр Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Гэты дзень у гісторыі

1916 — падчас Першай сусьветнай вайны ў бітве на Соме былі ўпершыню выкарыстаныя танкі.

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1971 — у Ванкувэры (Канада) заснаваная міжнародная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

1995 — прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану.

Астана (цяпер Нурсултан)

1997 — пачаў працу сайт-пошукавік Google.

У гэты дзень нарадзіліся

1254Марка Полё, вэнэцыянскі гандляр, вандроўнік, пісьменьнік.

1890 Агата Крысьці, славутая ангельская аўтарка дэтэктываў.

Агата Крысьці

1911Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык.

1929Арлен Кашкурэвіч, беларускі графік.

Арлен Кашкурэвіч

1930 Мэраб Мамардашвілі, савецкі філёзаф.

Мэраб Мамардашвілі

У памяці

1937 Аляксандар (Алесь) Адамовіч, дзяржаўны дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1954 Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя.

Язэп Драздовіч. Аўтапартрэт. 1943

1965 Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.

1975 Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі, ураджэнец Беларусі.

Мэмарыяльная дошка ў памяць Паўла Сухога, Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт

2019Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.