Колькасьць ахвяраў каранавірусу ў Італіі за суткі стала самай нізкай за 3 тыдні

Мурал у Рыме з героямі фільму “Рымскія канікулы”

Колькасьць памерлых пацыентаў з каранавірусам за суткі ў Італіі склала 431 і стала самай нізкай ад 19 сакавіка. Такія дадзеныя, як паведамляе агенцтва Reuters, падаў у нядзелю Дэпартамэнт цывільнай абароны краіны.

Агульная колькасьць ахвяраў пандэміі ў Італіі дасягнула 19 899. Лік заражаных склаў 156 363 — на 4 092 больш, чым на дзень раней.

Адзначаецца, што цяпер 3 343 пацыенты з каранавірусам застаюцца ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі. Колькасьць вылечаных за суткі павялічылася да 34 211.