Міністэрства спорту і турызму разам з Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі і Рэспубліканскім саюзам турыстычных арганізацый стварыла працоўную групу, якая падтрымае галіну ў складаны пэрыяд. Пакет прапановаў ужо накіраваны ва ўрад.
«Мы разумеем, што, калі не зрэагаваць, можа адбыцца аптымізацыя колькасьці пэрсаналу ў турыстычнай сфэры, зьмяншэньне арандаваных плошчаў і г.д. Таму быў распрацаваны комплекс захадаў на забесьпячэньне стабільнай працы эканомікі ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй у сьвеце», — спасылаецца БелТА на кіраўніцу дэпартамэнту па турызьме галіновага міністэрства Ірыну Варановіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Некаторыя сядзібы пайшлі на карантын». Што адбываецца ў сфэры аграэкатурызмуСтаршыня праўленьня Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіп Гулы адзначыў, што турбізнэс разьлічвае на аблягчэньне фінансавай нагрузкі, у першую чаргу падатковай, бо ў турарганізацый цяпер няма выручкі.
Паводле кіраўніцы рады Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый Аксаны Бічун, сярод прапанаваных антыкрызісных захадаў:
- адтэрміноўка абавязаньняў па раней заключаных дамовах з кліентамі,
- зьніжэньне з 20% да 10% ПДВ для гатэляў,
- абмежаваньне камісіі банкаў,
- паслабленьні па арэнднай плаце.
- Акрамя таго, турбізнэс прапануе падатковыя вакацыі на 6 месяцаў на ўсе віды падаткаў
- і мараторый да 31 сьнежня на прыняцьце падатковымі органамі рашэньняў аб арышце рахункаў суб’ектаў галіны.
-
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ