Мыты зьнізіліся (PDF) на сырую нафту за тону зь 92,7 да 90,4 даляра, на прастагонны бэнзін за тону з 65,8 да 64,1 даляра, на таварны бэнзін за тону зь 56,5 да 55,1 даляра, на лёгкія і сярэднія дыстыляты з 37 да 36,1 даляра за тону і гэтак далей.
Лічбы «адкруцілі» даволі значна, цяперашняе зьніжэньне перабіла падвышэньне мытаў ад 1 лістапада. З чым гэта зьвязана, урад не тлумачыць.
Пакуль невядома, якімі будуць аб’ёмы паставак у Беларусь расейскай нафты — асноўнай крыніцы вытворчасьці беларускіх нафтапрадуктаў. Расея ў 2016 годзе прыкметна зьнізіла пастаўкі нафты ў Беларусь, Крэмль наракае на недапастаўку нафтапрадуктаў зь Беларусі ў Расею, а Беларусь настойвае на падвышэньні тарыфаў на транзыт расейскай нафты. Нафтагазавую спрэчку перанесьлі на сьнежань.