Копіі слуцкіх паясоў зьявяцца ва ўсіх музэях Менскай вобласьці. Такое рашэньне было прынятае на сустрэчы старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі саюзаў творчай інтэлігенцыі, перадае БЕЛТА.
Сямён Шапіра падтрымаў ідэю, зь якой да яго прыйшлі прадстаўнікі саюзаў пісьменьнікаў, журналістаў, кампазытараў і іншых. Шапіра паставіў задачу на працягу чатырох гадоў закупіць аналягі слуцкіх паясоў ва ўсе раённыя музэі.
Сучасныя паясы пачалі выпускацца на фабрыцы ў Слуцку па славутых узорах. Цана аднаго пояса — ад 30 да 40 мільёнаў беларускіх рублёў, у залежнасьці ад таго, якія ніткі — залатыя, срэбныя ці мэтанітавыя — былі выкарыстаныя пры яго вырабе.
Ва ўсіх музэях Меншчыны зьявяцца слуцкія паясы
З нагоды 94-х угодкаў аднаўленьня Літоўскай дзяржавы амбасада гэтай краіны ў 2012 годзе прэзэнтавала рэдкія музэйныя экспанаты.
Такое рашэньне было прынятае на сустрэчы старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі саюзаў творчай інтэлігенцыі.