У Менску 7–8 жніўня праходзіць паседжаньне Міждзяржаўнай працоўнай групы ў справе ўзгадненьня міграцыйнай палітыкі паміж Беларусьсю і Расеяй. Адна зь яе мэтаў — распрацоўка пагадненьня пра ўзаемнае прызнаньне рашэньняў аб адмове ва ўезьдзе на тэрыторыю гэтак званай Саюзнай дзяржавы грамадзянаў трэціх краін, а таксама абмен зьвесткамі пра асобаў, супраць якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд. Ці пагодзіцца Расея кантраляваць выезд беларускіх палітычных невыязных і як гэта паўплывае на лёс кантактаў дэмакратычных актывістаў зь міжнароднай супольнасьцю?
У Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі Беларусі ад камэнтароў у справе вынікаў працы міждзяржаўнай групы адмаўляюцца. З асяродку дэмакратычных актывістаў, якім улады абмежавалі выезд з краіны, палітык Віктар Карняенка гэтак пракамэнтаваў падзею:
«Думаю, што адзін з варыянтаў гэтай працы — жаданьне пазбавіць тых апазыцыйных палітыкаў, якія на ўліку ў КДБ ці яшчэ дзе, магчымасьці выяжджаць за мяжу праз Расею. І гэта, напэўна, галоўнае. Калі Расея ў гэтым выпадку падтрымае Лукашэнку, а вядома, што тут ня ўсё так проста — трэба браць на сябе адказнасьць за гэтыя рашэньні — то, пэўна, выехаць будзе нельга. Але гэта не такая ўжо і вялікая праблема, калі па шчырасьці казаць».
Яшчэ ў сакавіку Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сьпіс невыязных, які мае быць уведзены «на поўную моц». Пасьля гэтага шэрагу палітыкаў, журналістаў і грамадзкіх актывістаў быў забаронены выезд за межы краіны. Некаторыя зь іх выяжджалі ў замежжа праз Расею. Ці стане недаступным такі выезд у выніку магчымага абмену сьпісамі невыязных, цікаўлюся ў сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Вінцука Вячоркі:
Сярод тых, каму ўлады Беларусі абмежавалі выезд з палітычных матываў, — намесьнік старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў, які вітае міждзяржаўныя памежныя пагадненьні і ўпэўнены, што яны ніяк не паўплываюць на лёс беларускіх апазыцыянэраў і іх кантакты за мяжой:
Цьвёрдага перакананьня, што Расея ня будзе падтрымліваць палітыку афіцыйнага Менску адносна беларускіх палітычных невыязных, трымаецца і старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч:
У сьпісе беларускіх невыязных на сёньня застаюцца таксама рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько, сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і некаторыя іншыя палітыкі, журналісты і грамадзкія дзеячы.
У Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі Беларусі ад камэнтароў у справе вынікаў працы міждзяржаўнай групы адмаўляюцца. З асяродку дэмакратычных актывістаў, якім улады абмежавалі выезд з краіны, палітык Віктар Карняенка гэтак пракамэнтаваў падзею:
Віктар Карняенка
«Думаю, што адзін з варыянтаў гэтай працы — жаданьне пазбавіць тых апазыцыйных палітыкаў, якія на ўліку ў КДБ ці яшчэ дзе, магчымасьці выяжджаць за мяжу праз Расею. І гэта, напэўна, галоўнае. Калі Расея ў гэтым выпадку падтрымае Лукашэнку, а вядома, што тут ня ўсё так проста — трэба браць на сябе адказнасьць за гэтыя рашэньні — то, пэўна, выехаць будзе нельга. Але гэта не такая ўжо і вялікая праблема, калі па шчырасьці казаць».
Яшчэ ў сакавіку Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сьпіс невыязных, які мае быць уведзены «на поўную моц». Пасьля гэтага шэрагу палітыкаў, журналістаў і грамадзкіх актывістаў быў забаронены выезд за межы краіны. Некаторыя зь іх выяжджалі ў замежжа праз Расею. Ці стане недаступным такі выезд у выніку магчымага абмену сьпісамі невыязных, цікаўлюся ў сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Вінцука Вячоркі:
Вінцук Вячорка
«Думаю, што ў Расеі тут складаны выбар. І нездарма гэтулькі часу Расея не ўспрымала як абавязковы для выкананьня лукашэнкаўскі сьпіс невыязных. У тым ліку і для таго, каб паказаць Лукашэнку, хто гаспадар, што за імі апошняе слова. Але зараз сытуацыя, відаць, крыху мяняецца: настойлівыя лукашэнкаўскія сыгналы пачалі чуць, бо некаторыя расейскія апазыцыянэры пачалі выкарыстоўваць беларускае „вакно“ для выездаў. І гэта магло знэрваваць Крэмль. Хоць разам з тым я ня думаю, што тут дойдзе да стоадсоткавай ідэнтычнасьці. Зразумела, што Маскве не з рукі ісьці на повадзе менскіх скандалаў. Таму, пэўна, нейкія крокі будуць, але не стоадсоткавыя».Сярод тых, каму ўлады Беларусі абмежавалі выезд з палітычных матываў, — намесьнік старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў, які вітае міждзяржаўныя памежныя пагадненьні і ўпэўнены, што яны ніяк не паўплываюць на лёс беларускіх апазыцыянэраў і іх кантакты за мяжой:
Валеры Ўхналёў
«Перамовы, якія ідуць, — гэта нармальна: ёсьць сьпісы наркадылераў, бандытаў, і гэта добра, што такія сьпісы ёсьць і яны паміж краінамі будуць узгодненыя. Але я мяркую, што Расея ня пойдзе на тое, каб у гэтых сьпісах невыязных былі ўнесеныя туды з палітычных матываў. Ня думаю, што нашы ўлады дамовяцца ўзгадніць гэты сьпіс і Расея зь ім пагодзіцца. Наўрад ці Расея пойдзе на гэта, бо ёй ад гэтага няма ніякіх выгодаў. А выглядаць, як Беларусь са сваімі палітычнымі невыязнымі, а яшчэ ўвязаць гэта з праблемамі, якія існуюць у самой Расеі з правамі чалавека і дэмакратыяй, — то я ня думаю, што Расея на гэта пагодзіцца».Цьвёрдага перакананьня, што Расея ня будзе падтрымліваць палітыку афіцыйнага Менску адносна беларускіх палітычных невыязных, трымаецца і старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч:
Станіслаў Шушкевіч
«Думаю, што гэты нумар ня пройдзе. Бо апошнім часам я на даволі высокім узроўні кантактаваў у Маскве, і яны кажуць, што ў іх вызначана іх правіламі, каго яны затрымліваюць. І я ня думаю, што яны будуць дапамагаць парушаць беларускую Канстытуцыю — не дапускаю я такой думкі нават».У сьпісе беларускіх невыязных на сёньня застаюцца таксама рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько, сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і некаторыя іншыя палітыкі, журналісты і грамадзкія дзеячы.