Урад краіны прапанаваў праект сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2012 год. Праект прадугледжвае зьніжэньне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту, скарачэньне фінансаваньня дзяржаўных праграмаў і зьмяншэньне аб'ёмаў грашовай эмісіі ў шмат разоў. Меркаваньнямі незалежных эканамістаў і палітыкаў наконт прапановаў ураду Беларусі.
Падчас паседжаньня ўраду прэмьер-міністар Міхаіл Мясьніковіч выступіў з крытыкай прапаноў, якія зыходзілі ад прадстаўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. У прыватнасьці, ён падкрэсьліў, што ў выніку далейшага друкаваньня пустых грошай у наступным годзе беларускі рубель можа абясцэніцца яшчэ ў 2,5 раза. Гэтыя заявы кіраўніка ўраду — ужо не звычайны папулізм высокіх дзяржаўных чыноўнікаў, мяркуе эканаміст, адзін зь лідэраў АГП Леў Марголін:
Акрамя зьніжэньня тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту, кабінэт міністраў таксама прапануе ад наступнага году скараціць фінансаваньне дзяржаўных праграмаў. Той думкі, што кіраўніцтва па-сапраўднаму занепакоілася станам эканомікі, трымаецца і намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Аднак няясна, фінансаваньне якіх дзяржаўных праграмаў маюць скараціць, кажа Рыгор Кастусёў:
Выказаная кіраўніком ураду занепакоенасьць станам эканомікі ў краіне — звычайны папулізм высокага ўрадавага чыноўніка, мяркуе старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч:
Галоўная ўмова далейшага рэфармаваньня эканомікі краіны — адстаўка ўраду Беларусі ў поўным складзе на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам. Інакш няма падставаў для сур'ёзнага разгляду любых эканамічных праграмаў і прагнозаў сацыяльнага разьвіцьця — гэтак пракамэнтаваў эканамічную нараду Савету міністраў эканаміст Леанід Заіка:
Паводле прапановаў ураду краіны, фінансаваньне дзяржаўных праграмаў у 2012 годзе будзе скарочанае з 36 да 12 трыльёнаў рублёў.
Падчас паседжаньня ўраду прэмьер-міністар Міхаіл Мясьніковіч выступіў з крытыкай прапаноў, якія зыходзілі ад прадстаўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. У прыватнасьці, ён падкрэсьліў, што ў выніку далейшага друкаваньня пустых грошай у наступным годзе беларускі рубель можа абясцэніцца яшчэ ў 2,5 раза. Гэтыя заявы кіраўніка ўраду — ужо не звычайны папулізм высокіх дзяржаўных чыноўнікаў, мяркуе эканаміст, адзін зь лідэраў АГП Леў Марголін:
Леў Марголін
"Урад добра разумее, што якраз сёньня і вырашаецца будучыня гэтай улады. Што сёньня чымсьці трэба ахвяраваць. І вырашылі ахвяраваць тэмпамі росту, бо яны залежаць ад фінансаваньня прамысловасьці. Гэтае наўпроставае эмісійнае фінансаваньне ўрад і прапаноўвае скараціць. Але ва ўладзе і найперш у адміністрацыі прэзыдэнта ёсьць асобы, якія трымаюцца ўчорашняга дня. Хто зь іх пераможа, пакуль што незразумела. Але я думаю, што ўсё ж такі пераможа ўрад, бо адступаць больш няма куды".Акрамя зьніжэньня тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту, кабінэт міністраў таксама прапануе ад наступнага году скараціць фінансаваньне дзяржаўных праграмаў. Той думкі, што кіраўніцтва па-сапраўднаму занепакоілася станам эканомікі, трымаецца і намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Аднак няясна, фінансаваньне якіх дзяржаўных праграмаў маюць скараціць, кажа Рыгор Кастусёў:
Рыгор Кастусёў
"Тое, што трэба скарачаць дзяржаўныя выдаткі і гэта трэба было рабіць даўно, — то гэта так. Але я баюся, што беларускія ўлады пачнуць скарачаць дзяржаўныя выдаткі на адукацыю, ахову здароўя і іншыя такія праграмы, што недапушчальна. Даўно пара пачаць скарачэньне дзяржаўных выдаткаў на сілавыя структуры, на апарат чыноўнікаў. Даўно пара пачаць скарачаць некаторыя міністэрствы, да прыкладу — жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Яго зьліквідаваць — і ніхто не заўважыць, што міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ня стала. Таксама неабходна скарачэньне дзяржапаратаў на ўзроўні рай- і аблвыканкамаў. Але ж скарачаць апарат чыноўнікаў яны не жадаюць, і ў гэтым нашая бяда".Выказаная кіраўніком ураду занепакоенасьць станам эканомікі ў краіне — звычайны папулізм высокага ўрадавага чыноўніка, мяркуе старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч:
Генадзь Фядыніч
"Няма ва ўрадзе праграмы, якая б ня толькі задаволіла грамадзян, а была б зразумелая ўсім працоўным: што хоча зрабіць урад, у які тэрмін, якімі сродкамі. Ці толькі коштам саміх грамадзян, ці праз прыцягненьне ў краіну інвэстыцый, стварэньне працоўных месцаў і г.д. Празь месяц-два мы паглядзім, што ў нас будзе адбывацца. Сёньня ж яскравы прыклад таго, што толькі ідуць паседжаньні, гучаць папулісцкія выказваньні. Рэальна сёньня для эканомікі краіны нічога не зьмянілася. Як зайшлі ў гэты крызіс, так мы там і топчамся".Галоўная ўмова далейшага рэфармаваньня эканомікі краіны — адстаўка ўраду Беларусі ў поўным складзе на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам. Інакш няма падставаў для сур'ёзнага разгляду любых эканамічных праграмаў і прагнозаў сацыяльнага разьвіцьця — гэтак пракамэнтаваў эканамічную нараду Савету міністраў эканаміст Леанід Заіка:
Леанід Заіка
"Варта было б вярнуцца да аналягічнага паседжаньня ўраду, якое адбывалася летась. Яно было цудоўнае і пазытыўнае: стабільная квітнеючая Беларусь, "Я люблю Беларусь" і г.д. Што атрымалася ў выніку? Поўны канфуз! З аднаго боку, я б, канечне, зьмяніў урад. Нельга аддаваць нейкія прагрэсіўныя, рынкавыя тэхналёгіі людзям, якія гэтак разламалі эканамічную сытуацыю сёньня. Яны ўсіх людзей зрабілі жабракамі, а зараз яшчэ і нейкія рэформы будуць рабіць. Пасьля ўсяго гэтага будуць праводзіць наступныя экспэрымэнты над людзьмі. Калі прэмьер-міністар, віцэ-прэм'еры былі б людзьмі з прафэсійнай этыкай, то яны ўсе спрэс падалі б у адстаўку. Яны падалі ў адстаўку? Не! Значыць, ім гэта падабаецца. Ім падабаецца і надалей ладзіць гэтыя шоў. Таму ў мяне крайне нэгатыўныя адносіны да таго, што адбываецца. Мне падаецца, што ў Беларусі ня можа быць прафэсійнай, пэрспэктыўнай эканамічнай палітыкі, калі людзі ні за што не нясуць адказнасьці. Калі ні прэм'ер, ні віцэ-прэм'еры, ні міністры не нясуць адказнасьці за правал сваёй працы".Паводле прапановаў ураду краіны, фінансаваньне дзяржаўных праграмаў у 2012 годзе будзе скарочанае з 36 да 12 трыльёнаў рублёў.