Як паведаміла Эўрарадыё, такое рашэньне ўхвалілі ў Міжнародным гуманітарным фондзе праз тое, што Андрэй Стрыжак застаецца ў BySol як мінімум на 6 месяцаў.
«Рашэньне ўхвалілі аднагалосна, і BySOL пра гэта праінфармавалі», — паведамілі ў Міжнародным фондзе.
У BySOL Свабодзе пацьвердзілі гэтую інфармацыю, але адразу адмовіліся яе пракамэнтаваць.
24 верасьня стала вядома, што Камісія для ўнутранага разбору, ініцыяваная фондам BySol, выявіла парушэньне этыкі Андрэем Стрыжаком. Дырэктарат адхіліў яго ад кіраўнічых пасад, але ён застаўся ў фондзе кансультантам.
У фондзе BySol пазьней заявілі ў сувязі з інфармацыяй, якая зьяўляецца ў мэдыя адносна аднаразовых выплат у памеры 1 тысячы эўра для вызваленых палітвязьняў:
«Хочам падкрэсьліць, што гэта праграма дапамогі BySol працягваецца. Мы прымаем заяўкі і выплачваем дапамогу. Гэтая праграма выплат існавала таксама да зьяўленьня Гуманітарнага фонду, і мы лічым неабходным яе працягваць».
Форум